Сайт о Бобруйске и бобруйчанах

Людміла Крылова: “Беларуская мова мае будучыню”

Кож­ная краі­на мае сваю мову. Не выклю­ч­энне і Рэс­пуб­ліка Бела­русь. Бела­ру­сы па пра­ву могу­ць гана­рыц­ца сва­ёй род­ная мовай — ста­ра­жыт­най, міла­гуч­най, бага­тай. Але, на жаль, пачу­ць яе амаль не маг­чы­ма, бо раз­маў­ля­ю­ць на ёй адзін­кі. Таму я была пры­ем­на здзіў­ле­на, калі пачу­ла бела­рус­кую мову з вуснаў дзя­цей, пад­лет­каў і даро­с­лых у дзі­цячым азда­раў­лен­чым лаге­ры дзен­на­га зна­ход­жан­ня “Сузор’е” Дзяр­жаў­най уста­но­вы аду­ка­цыі “Цэнтр твор­час­ці дзя­цей і молад­зі г. Баб­руй­ска”. Як ака­за­ла­ся, па іні­цы­я­ты­ве намес­ніка дыр­эк­та­ра Цэн­тра Л.У. Кры­ло­вай на перы­яд зме­ны “Вяр­танне да выто­каў” выха­ван­цы лаге­ра сталі кра­яз­наў­ца­мі і прай­шлі пуцяві­на­мі Бела­русі, дзе пазна­е­мілі­ся з куль­ту­рай і мовай род­на­га краю, удзель­ні­чалі ў акцы­ях, кон­кур­сах, свя­тах (пры­чым, на свя­тах яны пелі толь­кі бела­рус­кія пес­ні, развуч­валі і тан­ца­валі толь­кі бела­рус­кія тан­цы), выда­валі насцен­ныя газе­ты на бела­рус­кай мове. Праект “Вяр­танне да выто­каў” Люд­мі­лы Улад­зі­міраў­ны Кры­ло­вай, быў прад­стаў­ле­ны на рэс­пуб­лі­кан­скі агляд- кон­курс на “Леп­шы пра­экт азда­раў­лен­ча­га лаге­ра ў 2016 годдзе”. Вель­мі пры­ем­на азд­на­чы­ць, што ён уда­сто­е­ны Дып­ло­ма пер­шай сту­пе­ні. З гэтай наго­ды і адбы­ла­ся наша сустр­э­ча з Люд­мі­ла Уладзіміраўнай.

— Люд­мі­ла Улад­зі­міраў­на, як узнік­ла дум­ка па ствар­эн­ню праекта?

— Абліч­ча кож­най нацыі вызна­чае нацы­я­наль­ная куль­ту­ра: раз­на­стай­ная мастац­кая твор­час­ць, народ­ныя раме­ст­вы, тра­ды­цыі і звы­чаі, а ў пер­шую чар­гу – мова. Так скла­ла­ся, што мно­гія жыха­ры Бела­русі не пра­яў­ля­ю­ць ціка­вас­ці да гісто­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны Бела­русі, ліча­чы яе неці­ка­вай, про­стай, неза­слу­гоў­ва­ю­чай ува­гі. На жаль, сучас­ная моладзь стра­ч­вае сувязь з тра­ды­цы­я­мі і абра­да­мі ста­ра­жыт­ных бела­ру­саў. Заха­ванне і папу­ляры­за­цыя народ­ных тра­ды­цый і абра­даў – спра­ва энтузіястаў. У нашай краіне існуе шмат праб­лем. Але самай акту­аль­най праб­ле­май 21 ста­годдзя мно­гія выбралі б праб­ле­му бела­рус­кай мовы, яе ўжы­ванне і пра­па­ган­ду ў сучас­ным гра­мад­стве. Мы ўсё менш і менш ужы­ва­ем бела­рус­кую мову ў нашым паў­сяд­зён­ным жыц­ці. Пачы­на­ем паці­ху стра­ч­ва­ць нашае най­важ­ней­шае багац­це – нашу мову, на якой раз­маў­ля­лі нашыя прад­зе­ды, дзя­ды і, на жаль, рад­зей ужо баць­кі. На жаль, мно­гія ліча­ць бела­рус­кую мову сялян­скай, саро­ме­юц­ца на ей раз­маў­ля­ць. А між тым, асноў­най каш­тоў­на­сцю, якую мы павін­ны заха­ва­ць і пера­да­ць нашчад­кам, з’яўляецца мова — душа наро­да, а наш народ хоча паз­бавіц­ца сва­ёй душы, як непа­тр­эб­най рэчы. Мы з навуч­эн­ца­мі аб’аднання па інтар­э­с­ах “Род­нае сло­ва” пра­вя­лі анке­та­ванне, якое даты­чы­ла­ся ўжы­ван­ня імі бела­рус­кай мовы. 67% рэс­пан­д­эн­таў адка­за­ла, што чыта­ю­ць на бела­рус­кай мове ціка­вую інфар­ма­цыю, 92% — разу­ме­ю­ць пра­чы­та­нае або пачу­тае. Не раз­маў­ля­ю­ць на бела­рус­кай мове па пры­чыне “сорам­на” 27%, не вало­да­ю­ць — 52%, непры­го­жая — 5 %, а размаўляюць(у пэў­ным ася­род­ку, або заў­сё­ды) — 16 %. Пара­да­валі адка­зы на пер­шае пытанне анке­ты аб неаб­ход­на­сці існа­ван­ня бела­рус­кай мовы: 98% апы­та­ных згад­зілі­ся, што род­ная, бела­рус­кая мова павін­на жыць.

На жаль, і ў дадат­ко­вай аду­ка­цыі накіру­нак “Кра­яз­наўства” апош­нім часам разві­ва­ец­ца не акты­ў­на. Усе менш дзя­цей імкнец­ца да такой скла­да­най даслед­чай дзей­на­сці. Маг­чы­ма, з‑за неда­хо­пу высо­ка­к­валі­фі­ка­ва­ных і зацікаў­ле­ных сва­ей пра­фесіяй педа­го­гаў сен­ня дад­зе­ная дзей­на­сць у заня­пад­зе. Менавіта па гэтай пры­чыне і ўзнік­ла дум­ка аб адлюстра­ван­ні гэтай праб­ле­мы ў пра­ек­це “Вяр­танне да выто­каў”. Пра­па­на­ва­ная сіст­э­ма рабо­ты ў час рэалі­за­цыі пра­ек­та была пабу­да­ва­на так, каб у навуч­эн­цаў сама­стой­на выпра­цоў­ва­ла­ся жаданне выву­ча­ць бела­рус­кую мову і куль­ту­ру, зай­мац­ца прак­тыч­най дзей­на­сцю на кары­с­ць род­на­га краю. Трэ­ба ўсвя­до­мі­ць, што чым болей нацы­я­наль­на­га ў выха­ван­ні, тым мац­ней, духоў­на бага­цей нацыя. Мно­гія задан­ні пра­ек­та пра­па­на­ва­на ўдзель­ні­кам выка­на­ць на бела­рус­кай мове. Мову пра­па­ноў­ва­ла­ся вучы­ць у ціка­вай фор­ме, праз гуль­ню. Навіз­на дад­зе­на­га пра­ек­та ў пера­ем­на­сці адна­го пра­ек­та “Пароль неў­міру­час­ці – род­нае сло­ва”, у якім дзе­ці пры­малі ўдзел на пра­ця­гу вуч­эб­на­га года, дру­гім –“Вяр­танне да выто­каў”. На пра­ця­гу года ўдзель­нікі пра­ек­та “Пароль неў­міру­час­ці – род­нае слова”прымалі ўдзел у роз­ных мера­пры­ем­ствах, такіх, напрыклад, як выста­ва літа­ра­ту­ры “Сла­ву­тыя іме­ны Бела­рус­ка­га дру­ку”, свя­та род­най мовы “Сло­ва род­нае – веч­на­сці след” і інш. Такім чынам, увай­с­ці ў пра­ект “Вяр­танне да выто­каў” мно­гім удзель­ні­кам было нескладана.

— Якая асноў­ная ідэя пра­эк­та, якія зада­чы Вы ставілі перад педа­го­га­мі, заня­ты­мі ў праэкце?

— Перш за ўсё, гэта папу­ляры­за­цыя сярод пад­лет­каў бела­рус­кай мовы як адной з дзяр­жаў­ных моў нашай краі­ны, зна­ём­ства іх з нека­то­ры­мі эле­мен­та­мі лексікі бела­рус­кай мовы, з эка­ла­гіч­най, эка­на­міч­най, куль­тур­най сіту­а­цы­яй у дзяр­жа­ве, з гісто­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­най Бела­русі, най­леп­шы­мі ўзо­ра­мі, мастац­кай куль­ту­ры. Мы імкнулі­ся ства­ры­ць умо­вы для сама­стой­най даслед­ніц­ка-пошу­ка­вай рабо­ты пад­лет­каў, рас­кры­ць іх твор­чы пат­эн­цы­ял праз прак­тыч­ную дзей­на­сць пры вывуч­эн­ні лексіч­на­га багац­ця бела­рус­кай мовы.

—Трэ­ба адзна­чы­ць, і я ў гэтым упэўніла­ся, навед­ва­ю­чы мера­пры­ем­ст­вы ў атра­дах і ў лаге­ры, што дзе­ці з зада­валь­нен­нем раз­маў­ля­лі на род­най мове і выкон­валі шмалікія задан­ні. У чым сакр­эт поспеху?

— Для таго, каб нешта атры­ма­ла­ся, трэ­ба само­му загар­эц­ца той спра­вай, якую пла­ну­еш рас­па­ча­ць. На сабе неад­ной­чы ўпэўні­ва­ла­ся, што, калі гарыш сам, можаш запалі­ць іншых, а яшчэ трэ­ба быць пра­фесія­на­лам сва­ей спра­вы. У нас у лаге­ры пра­ца­валі менавіта такія педа­го­гі. Яны самі з зада­валь­нен­нем уклю­чы­лі­ся ў пра­экт і зма­глі заці­каві­ць дзя­цей, павес­ці за сабой.

— У чым асноў­ная сут­на­сць пра­эк­та “Вяр­тан­ня да вытокаў”?

— Удзель­нікі пра­ек­та на перы­яд зме­ны сталі кра­яз­наў­ца­мі, якія адправілі­ся ў экс­пе­ды­цыю па Бела­русі, каб пазна­е­міц­ца з куль­ту­рай, гісто­ры­яй, эка­но­мі­кай род­на­га краю. Рэалізоў­ваў­ся пра­ект шля­хам аргані­за­цыі даслед­чай дзей­на­сці, рабо­ты часо­вых аб’яднанняў (май­ст­эр­няў), уза­е­мад­зе­ян­ня з парт­нё­ра­мі, удзе­лу ў акцы­ях, кон­кур­сах, свя­тах. На пач­а­так зме­ны, у час адкрыц­ця, удзель­нікі атры­малі заплеч­нікі, у якіх зна­ход­зілі­ся марш­рут­ныя лісты тэры­то­рый, кар­та Бела­русі, ліст для ван­дроўнікаў з інструк­цы­яй і пара­да­мі. У дад­зе­ных лістах аўта­ры пра­ек­та пра­па­ноў­валі ў час пада­рож­жа знай­с­ці на Бела­русі адмет­ныя асаб­лі­вас­ці краі­ны, ціка­выя і малазна­е­мыя мяс­ці­ны, абра­ды, тра­ды­цыі бела­рус­ка­га наро­да. Кож­ны дзень атра­дам пра­па­ноў­валі задан­ні для кра­яз­наў­чай групы. Выка­наў­шы тэма­тыч­ныя задан­ні дня, дзе­ці пра­ход­зілі пэў­ную тэры­то­рыю маршрута.

На пра­ця­гу зме­ны ўдзель­нікі пера­мяш­чалі­ся па тэры­то­ры­ях пра­ек­та, зна­е­мячы­ся з куль­ту­рай і гісто­ры­яй Бела­русі. Пас­ля­доў­на­сць навед­ван­ня кож­на­га накірун­ка вызна­чалі мад­эра­та­ры (педа­го­гі-аргані­за­та­ры) у атрад­зе сама­стой­на, зыход­зячы з маг­чы­мас­цей клу­ба і выха­ва­це­лей. За пройдзе­ную тэры­то­рыю атрад атрым­лі­ваў Зор­ку, ства­ра­ю­чы сузор’е пада­рож­жа. Мяс­ці­ны на пройдзе­ным шля­ху вір­ту­аль­на ці наяў­на адзна­ча­юц­ца на кар­це Бела­русі ўмоў­ны­мі абазначэннямі-знакамі.

За час рабо­ты пра­ек­та пра­ца­валі модулі: “7 цудаў Бела­русі”, “Раз­маў­ляй са мной па-бела­рус­ку”, “10 спраў, якія я магу зра­бі­ць для сва­ей краі­ны”, за выка­нан­нем якіх сачы­лі каар­ды­на­та­ры. За зме­ну атра­ды лаге­ра сустра­калі­ся ўся­го трой­чы: на адкрыц­ці лаге­ра “Мы родам з Бела­русі”, квэст-гуль­ні “Пуцяві­на­мі Бела­русі”, аба­роне пра­ек­та “Сувязь з будучым праз міну­лае”. Напры­кан­цы зме­ны кра­яз­наў­цы прад­ставілі твор­чую аба­ро­ну рабо­ты за зме­ну. Гэта маглі быць від­эа­ролікі, дэфі­ле кас­цю­ма, сцэніч­ныя нума­ры, сэл­фі-спра­ва­з­да­ча і інш. Аба­вяз­ко­ва прад­стаў­ля­ла­ся спра­ва­з­да­ча па выка­нан­ні модуляў.

— Люд­мі­ла Улад­зі­міраў­на, як вы лічы­це, вам у пра­эк­це ўда­ло­ся рэалі­за­ва­ць усе задумкі?

— Кож­ны пра­ект паві­нен мець сваю асаб­лі­вас­ць. Калі пра­ца­ва­ць толь­кі па шаб­ло­ну, дзе­цям хут­ка стане сум­на, і наўрад у іх з’явіцца жаданне пры­ня­ць удзел у мера­пры­ем­ствах у наступ­ны раз. Калі мы лад­зілі пра­ект на бела­рус­кай мове, для нас гэта была рызы­ка: ці зра­зу­ме­ю­ць нас дзе­ці, ці пой­ду­ць за намі, ці змо­жам мы іх заці­каві­ць. І мне вель­мі пры­ем­на, што дзе­ці з пер­ша­га кро­ку заці­кавілі­ся пра­ек­там і ўклю­чы­лі­ся ў яго. Мала таго, яны заці­кавілі пра­ек­там сваіх баць­коў, і тыя, у сваю чар­гу, дапа­ма­галі ім выкон­ва­ць задан­ні. Лета­піс на берас­це – гэта ідэя баць­коў. Яны разам са сваі­мі дзе­ць­мі яе і рэаліз­валі. Гэта з’явілася павы­ш­эн­нем маты­ва­цыі да вывуч­эн­ня куль­тур­на-гіста­рыч­най спад­чы­ны краі­ны, пава­га тра­ды­цый, абрадаў,звычаяў.

Удзель­нікі зме­ны мелі маг­чы­мас­ць кож­ны дзень пашы­ра­ць свае веды па род­най мове. Яны з зада­валь­нен­нем і азар­там выкон­валі задан­ні, якія атрым­лі­валі ад кіраўнікоў пра­ек­та кож­ны дзень. Дзе­ці рабілі перак­ла­ды, зна­ход­зілі экві­ва­лен­ты фра­зе­а­ла­гіз­мам, пры­дум­валі назвы на бела­рус­кай мове і выкон­валі іншыя задан­ні. За час рэалі­за­цыі модуль­на­га пра­ек­та ўдзель­нікі зме­ны скла­далі слоўнік (заданне “Скла­да­ем слоўнік разам”) выву­ча­ных за перы­яд зме­ны ціка­вых слоў на бела­рус­кай мове. Выха­ван­цы лаге­ра з ціка­вас­цю шукалі на тэры­то­рыі г. Баб­руй­ска назвы, напі­са­ныя на бела­рус­кай мове. Гэта маг­ла быць рэк­ла­ма, наз­ва кра­мы, шыль­да, афі­ша, наз­ва пра­дук­та і іншае і рабілі там сэл­фі. Такім чынам, удзельн­кі набы­валі навы­кі пра­вяд­зен­ня вуч­эб­на-даслед­чай дзей­на­сці. Кож­ны дзень у лаге­ры пра­ца­ваў вір­ту­аль­ны “ONLINE-перак­лад­чык” – “Сло­ва дня”, дзя­ку­ю­чы яко­му дзе­ці папоўнілі свой лексікон невя­до­мы­мі ім раней бела­рус­кі­мі словамі.

На пра­ця­гу зме­ны дзе­ці пра­вод­зілі анке­та­ванне зна­е­мых, баць­коў на прад­мет выяў­лен­ня сім­ва­лаў Бела­русі, якія на дум­ку насель­ніцтва аса­цы­іру­юц­ца з нашай Рад­зі­май. У выніку даслед­ніц­кай дзей­на­сці яны склалі пералік 7‑мі най­больш папу­ляр­ных сярод рэс­пан­д­эн­таў сім­ва­лаў Бела­русі, а на асно­ве зна­ем­ства з мяс­цо­вас­цю пэў­най тэры­то­рыі склалі для ван­дроўнікаў новы марш­рут адна­го дня па Беларусі.

— Люд­мі­ла Улад­зі­міраў­на, звы­чай­на пас­ля кож­най спра­вы пад­вод­зяц­ца вынікі. Якія вынікі мае рас­пра­ца­ва­ны вамі праэкт?

— Сён­няш­нія пад­лет­кі – гэта заўтраш­ні дзень нашай краі­ны, і ў лаге­ры праз модуль “10 спраў, якія я магу зра­бі­ць для сва­ей краі­ны” мы далі маг­чы­мас­ць выха­наў­цам вызна­чы­ць дзейс­ныя і эфек­ты­ў­ныя кро­кі, якія яны могу­ць зра­бі­ць ужо зараз для развіц­ця сва­ей краі­ны. Назі­ра­ю­чы за гіста­рыч­ным, куль­тур­ным і эка­на­міч­ным развіц­цем краі­ны, навуч­эн­цы склалі пералік мэтазгод­ных пра­па­ноў свай­го ўдзе­лу ў развіц­ці Бела­русі, заха­ван­ні каш­тоў­на­сцей гісто­рыі і куль­ту­ры, з ахво­тай сама­стой­на і ў рам­ках пра­ек­та пры­малі акты­ў­ны ўдзел у дабра­чын­ных акцыях.

Што даты­чыц­ца выка­ры­стан­ня бела­рус­кай мовы пад­лет­ка­мі і дарос­лы­мі, то ў лаге­ры для іх гэта была нор­ма, і, што самае галоў­нае, раз­маў­ля­ць па-бела­рус­ку ім падаб­а­ла­ся. Не важ­на, дзе яны былі – на экс­кур­сіі ці пры­малі ўдзел у мера­пры­ем­ствах, паў­сюд­на гуча­ла наша род­ная мова. Мне пры­ем­на адзна­чы­ць, што дзе­ці раз­маў­ля­лі на ёй сва­бод­на і з зада­валь­нен­нем, не саро­ме­ю­чы­ся. Зна­чыц­ца, у нас усе атры­ма­ла­ся, і я спад­зя­ю­ся, што нашы нама­ган­ні і спро­бы дапа­мо­гу­ць зра­бі­ць малень­кі крок насу­страч да мовы.

Прыйдзе час, і сён­няш­нія навуч­эн­цы буду­ць вызна­ча­ць будучы­ню род­най Бела­русі. Якой буд­зе буду­чае нашай краі­ны, наколь­кі мы буд­зем вылу­чац­ца сярод іншых наро­даў све­ту, ці адо­ле­ем мы быць ары­гі­наль­ны­мі і сама­быт­ны­мі, зале­жы­ць ад молад­зі. Заха­ва­ць Бела­русь не кра­ем Расіі, а сама­стой­най дзяр­жа­вай са сва­ей адмет­най, сла­ву­тай гісто­ры­яй і куль­ту­рай – зада­ча нашых нашчадкаў.

— Людзмі­ла Улад­зі­міраў­на, рас­пра­ца­ва­ць пра­экт “Вяр­танне да выто­каў” мог толь­ко чала­век, улю­бе­ны ў бела­рус­кую мову. Адкуль любоў да род­най мовы? 

— Бела­рус­кая мова прый­ш­ла ў маё жыц­цё невы­пад­ко­ва. Мой баць­ка родам з Грод­нен­скай воб­лас­ці. Агра­ном па пра­фесіі, ён любі­ць і пава­жае бела­рус­кую мову і не толь­кі раз­маў­ляе на ёй, але з пава­гай ставіц­ца да куль­ту­ры і гісто­ры­іі бела­рус­ка­га наро­да і добра іх ведае, чытае кні­гі бела­рус­кіх пісь­мен­нікаў. Мова для яго сапраў­ды род­ная. Баць­ка з дзя­цін­ства пры­ві­ваў нам, сваім дзе­цям, пава­гу і любоў да нашай спад­чы­ны. Дома мы раз­маў­ля­лі на бела­рус­кай мове. Менавіта дзя­ку­ю­чы баць­ку я ўпэўніла­ся ў тым, што наша мова жывая, што ў яе ёсць будучы­ня нават не глед­зячы на тое, што на ёй раз­маў­ляе невя­лікі пра­ц­энт бела­ру­саў. Сён­ня ў мяне ў сям’і пас­та­ян­на гучы­ць род­ная мова. На ёй з зада­валь­нен­нем раз­маў­ля­ю­ць мае доч­кі, і, я вам ска­жу, ім гэта падаб­а­ец­ца. Калі я пра­ца­ва­ла выклад­чы­цай бела­рус­кай мовы, я раз­маў­ля­ла на ёй пас­та­ян­на, а не толь­ко на ўро­ках. Калі праз гады я сустр­э­ла сваіх былых выпуск­нікоў і ста­ла раз­маў­ля­ць з імі на рус­кай мове, яны былі шакіра­ва­ны гэтым, бо лічы­лі, што іншай мовы, як бела­рус­кая, для мяне не існуе. Я вель­мі хачу, каб бела­рус­кая мова ста­ла для бела­ру­саў сапраў­ды род­най, каб яна гуча­ла паў­ся­мес­на. І, лічу, гэта рэальным.

— Дзя­кую за раз­мо­ву. Я спад­зя­ю­ся, што Ваша рабо­та па папу­ляры­за­цыі бела­рус­кай мовы дас­ць друж­ныя ўсхо­ды, і прыйдзе час, калі на вулі­цах Бела­русі загучы­ць наша міла­гуч­ная бела­рус­кая мова.

Але­на Бегуновіч.

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться
guest

0 комментариев
старым
новым рейтингу
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: