Сайт о Бобруйске и бобруйчанах

Адшукаць малую радзіму лёгка

Ёсць на кар­це Бела­русі малень­кая кроп­ка – агра­га­ра­док Лені­на, які зна­ход­зіц­ца ў Баб­руй­скім раёне. І тая малень­кая, зусім непрык­мет­ная кро­пач­ка ў вялікім све­це, род­ная, бо гэта наша малая рад­зі­ма.

Настаўні­цай мяс­цо­вай шко­лы Від­зіч­эн­ка­вай Але­най Вік­та­раў­най быў рас­пра­ца­ва­ны туры­стыч­ны марш­рут “Па сцеж­ках малой рад­зі­мы”, мэта яко­га пазна­ё­мі­ць нас, дапыт­лі­вых малод­шых школь­нікаў, з гісто­ры­яй сусед­няй вёскі Ізюмава.

На пачат­ку экс­кур­сіі мая настаўні­ца паве­да­мі­ла, што гэта вёс­ка вядо­ма з XIX ста­годдзя пад назвай Дуры­нічы і звя­за­на з лёсам прад­стаўнікоў граф­ска­га рода Вяліка­га Княст­ва Літоўска­га Забэ­ла. Апош­нім ула­да­ром маёнт­ка быў Шымон Эразм Забэ­ла. Адзін з пер­шых зямель­ных ула­да­роў ён пачаў выка­ры­стоў­ва­ць у гас­па­дар­цы тэхніч­ныя навін­кі. Так, у 1888 год­зе ў Дуры­ні­чах быў пабу­да­ва­ны пара­вы млын, паз­ней – мас­ла­бой­ня, а каля 1900 года – крух­маль­ны завод, які пра­ца­ваў амаль 100 гадоў.

Наступ­ным пры­пын­кам туры­стыч­на­га марш­ру­ту ста­ла рада­вая кап­ліч­ка на могіл­ках, пабу­да­ва­ная ў 1905 – 1907 гадах з каме­ню, а алтар — з чор­на­га дубу. У кап­ліч­ку нават быў пры­ве­зе­ны з Пра­гі арган. Гэта ўнікаль­ная пабу­до­ва як для нашых мяс­цін, так і для ўсёй краі­ны, з’яўляецца маўклі­вай свед­кай жыц­ця і смерці.

На жаль, у 60‑х гадах міну­ла­га ста­годдзя кап­ліч­ку сталі раба­ва­ць “чор­ныя капаль­нікі”, віда­ць, шукалі багац­це граф­с­кай сям’і. Пом­нік гісто­рыі і архіт­эк­ту­ры апы­нуў­ся ў жалас­ным стане. З дапа­мо­гай мяс­цо­вых жыха­роў, прых­ад­жан рым­ска-каталіц­ка­га кас­цё­ла Без­за­ган­на­га зачац­ця Дзе­вы Марыі г. Баб­руй­ска і Сыч­каўска­га сель­са­ве­та кап­ліч­ка набы­ла былую пры­га­жос­ць. Такую кап­ліч­ку і ўба­чы­лі мы, раз­гля­да­ю­чы века­выя сце­ны, ўнут­ра­ны стан кап­ліч­кі, пры­слу­хоў­валі­ся да жур­бот­най цішы­ні і кож­ны нават думаў пра мінулае.

Наш марш­рут пра­ця­г­ваў­ся і быў накіра­ва­ны на агра­га­ра­док Лені­на, дзе так­са­ма заха­валі­ся ўспа­мі­ны пра гра­фа Шымо­на Забэ­лу. І зараз любі­мым мес­цам адпа­чын­ку мяс­цо­вых жыха­роў і гас­цей з’яўляецца парк. Гіста­рыч­ныя даку­мен­ты свед­ча­ць аб тым, што сам граф пасад­зіў алеі каш­та­наў, ака­цый, кусты бэзу.

Непа­да­лё­ку ад мяс­цо­ва­га возе­ра заха­валі­ся рэшт­кі было­га пан­ска­га пад­мур­ка. Ста­ра­даўнія камяні ўжо ўраслі ў зям­лю. Сюды пры­язд­жа­ю­ць люд­зі з роз­ных гара­доў, краін, каб уба­чы­ць пры­га­жос­ць у звы­чай­ным, пас­лу­ха­ць паданне пра гра­фа Забэ­лу і яго сям’ю.

У Год малой рад­зі­мы нада­ец­ца асаб­лі­вае зна­ч­энне выха­ван­ню любо­ві да род­на­га краю. У гэты час вель­мі важ­на даць маг­чы­мас­ць кож­на­му зра­зу­ме­ць для сябе, што зна­чы­ць малая рад­зі­ма. Адшу­ка­ць малую рад­зі­му лёг­ка. Трэ­ба толь­кі адчы­ні­ць дзве­ры, вый­с­ці на вуліцу…

Вучань 4 кла­са Станіслаў КАЎГАНАЎ 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Subscribe
Уведомлять меня о
guest

0 комментариев
старым
новым рейтингу
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: