Сайт о Бобруйске и бобруйчанах

Дзень ведаў у Ленінскім ВПК даў старт новаму навучальнаму году

Другога верасня па ўсёй краіне дадзены старт новаму 2019/2020 навучальнаму году. У ДУА “Ленінскі ВПК ДС-СШ Бабруйскага раёна” сёлета прыйшлі навучацца 101 навучэнец і выхаванец дашкольнай групы. На ўрачыстай лінейцы з нагоды Дня ведаў гучалі цёплыя віншаванні школьнікам, бацькам і педагогам ад інжынера па ахове працы аддзела па адукацыі, спорце і турызме Бабруйскага райвыканкама Н.І.Сакун, старшыні Сычкаўскага сельвыканкама З.С.Трубачка, начальніка крымінальнай выканаўчай інспекцыі Бабруйскага РАУС У.У.Смыка, іярэя Аляксандра. У падарунак ад гасцей школьнікі атрымалі спартыўны інвентар.

Школьную сям’ю Ленінскага ВПК ДС-СШ папоўнілі ў гэтым годзе 12 першакласнікаў, 5 выпускнікоў Осаўскай базавай школы–сада і нават жыхары горада Бабруйска. У новым навучальным годзе ў школе адкрываецца аграклас, асобныя прадметы 9-11-класнікі будуць вывучаць на павышаным узроўні.

Першы званок новаму навучальнаму году далі выпускнік Яўгеній Пятрушын і першакласніца Мелання Астапёнак. Прагучаў традыцыйны асабісты званок і для адзінаццацікласнікаў – у школьным Замку выпускніка, ён звінеў як заклік да руплівасці, стараннасці старшакласнікаў на фінішнай прамой да дарослага жыцця.  Яркія букеты і дзіцячыя ўсмешкі расквецілі самае галоўнае школьнае свята. Пачаўся новы навучальны год. А першы ўрок на тэму «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!» паступова ўвёў навучэнцаў у школьнае жыццё.

Галіна СМІРНОВА,  намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Subscribe
Уведомлять меня о
guest

0 комментариев
старым
новым рейтингу
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: