Сайт о Бобруйске и бобруйчанах

Ад калыханкі да малітвы

Сён­ня ў све­це наліч­ва­ец­ца больш за шэс­ць тысяч моў. Пало­ва з іх зна­ход­зіц­ца пад пагро­зай знік­нен­ня. Менавіта дзе­ля іх заха­ван­ня ў 1999 год­зе раш­эн­нем ЮНЕСКА быў абвеш­ча­ны Між­на­род­ны дзень род­най мовы.

Сум­ная гісто­рыя ў гэтай даты. У 1952 год­зе ў Бан­гла­д­эш (былы ўсход­ні Пакістан) пры­му­со­ва замест род­най мовы была ўвед­зе­на мова “урду”. Гэта выкліка­ла прат­эст насель­ніцтва. Пад­час хва­ля­ван­няў пяцё­ра студ­эн­таў, якія зма­галі­ся за наданне бен­галь­скай мове ста­ту­су дзяр­жаў­най і адстой­валі пра­ва наву­чац­ца на род­най мове, былі застр­э­ле­ны палі­цы­яй. Адбы­ло­ся гэта 21 лютага.

Для наша­га наро­да род­ная мова – бела­рус­кая. Бела­рус­кая мова прай­ш­ла доў­гі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заня­па­ду. Былі нават такія перы­я­ды, калі бела­рус­кая мова ледзь не знік­ла. Аднак, няг­лед­зячы на ўсе пераш­ко­ды, наша мова вытры­ма­ла выпра­ба­ван­ні і цяпер квіт­нее, зай­мае сваё пач­эс­нае мес­ца сярод іншых моў све­ту. Нам у спад­чы­ну заста­ла­ся ўнікаль­ная бела­рус­кая мова – жывая і міла­гуч­ная, песен­ная і паэтыч­ная, ста­ра­жыт­ная і сучасная.

Ад калы­хан­кі да маліт­вы”– пад такім дэві­зам 21 люта­га ў цэн­траль­най гарад­ской біб­ліят­э­цы ім. М.Горкага адзна­чаў­ся Дзень род­най мовы.

На пра­ця­гу мера­пры­ем­ства гучалі пес­ні пра Бела­русь, вуч­ні 11”А” кла­са ДУА “Сяр­эдн­ня шко­ла №9 г. Баб­руй­ска” чыталі вер­шы бела­рус­кіх пісь­мен­нікаў, адга­д­валі загад­кі, рас­каз­валі пры­каз­кі і пры­маўкі, удзель­ні­чалі ў вік­та­ры­нах, з зада­валь­нен­нем уклю­чы­лі­ся ў лінг­ві­стыч­ную гуль­ню “Знаў­цы род­най мовы” і хут­ка перак­лалі сло­вы з рус­кай мовы на бела­рус­кую і наа­д­ва­рот, здзейс­нілі пада­рож­жа ў гісто­рыю Між­на­род­на­га дня род­най мовы. Асаб­лівую ўва­гу навед­валь­нікаў біб­ліят­эка­ры звяр­нулі на кніж­ную выста­ву, якая рас­кры­ла юным чыта­чам асаб­лі­вас­ці бела­рус­кай мовы і яе паход­жан­ня. Пры­сут­нічым пра­па­на­валі пагляд­зе­ць самаю цудоў­ную рэк­ла­му бела­рус­кай мовы “Смак род­най мовы”.

Уваж­лі­ва слу­ха­ла моладзь выступ­ленне стар­шы­ні Баб­руй­ска­га аддзя­лен­ня Бел­літ­са­ю­за “Полоц­кая ветвь” Над­зеі Паўлаў­ны Акуш­ка, якая прад­ставі­ла свае вер­шы і ўры­вак з апа­вя­дан­ня “На даро­гах вайны”.

Менавіта ў мове заха­ва­на гісто­рыя наша­га наро­да, моц і пры­га­жос­ць народ­на­га сло­ва. Наша род­ная мова для нас – самая прыгожая.

Пра­па­ну­ем вашай ўва­зе “Бай­ку пра гана­ры­с­та­га пеў­ня”, якую напі­са­ла Н. Акушка:

У два­ры ста­яў курат­нік, амаль новы.

Сярод кур­эй быў певень каляровы.

Як ганар­лi­ва грэб­нем ён кiваў,

На кош­ку з непа­ва­гай паглядаў.

Лiчыў гас­па­да­ром сябе галоўным,

Пакор патра­ба­ваў ён безумоўны.

Меў певень той харак­тар – вель­мi злы.

Яго бая­лiсь бара­ны, казлы,

Бо быў пятух стра­ш­эн­ны забiяка.

Ледзь што не так, ён лез aдра­зу ў драку.

І вось адной­чы клю­нуў гаспадыню.

Калi яна дава­ла ежу свiнням.

А кош­ка назiра­ла з‑за вугла,

І жудас­ны тут лямант падняла.

Пачуў усё мужык той гаспадынi,

Злавiў i пад сяке­ру кiнуў злыдня.

Вось так i тра­пiў ў суп наш певень,

Застаў­ся толь­кi яго грэбень!

Мария НОВАХ

Фото Вик­то­рия БЮНГЕР

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться
guest

0 комментариев
старым
новым рейтингу
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: