Знаеміліся з традыцыямі продкаў

У межах праграмы «Бабруйск — культурная сталіца» у ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска” рэалізуецца праект «Пароль  неўміручасці — роднае слова». У рамках гэтага праекту ў суботу, 1 красавіка, на базе клуба па месцы жыхарства “Авіятар” для выхаванцаў клуба, а таксама вучняў ДУА “СШ №33”, “СШ №19” прайшла цікавая сустрэча з Юліяй Літвінанавай і Зміцерам Мурашка, якія не толькі ладзяць экспедыцыі ў вескі Беларусі да старажылаў, з мэтай як мага больш багаты матэрыял сабраць аб нацыянальных традыцыях, культурнай спадчыне нашых продкаў, але і імкнуцца паказаць моладзі, якая мілагучная, сакавітая і багатая родная мова, якія цікавыя і багатыя нас традыцыі.

Вось і ў час сустрэчы ў “Авіятары” Юлія і Зміцер распачалі сваю сустрэчу з аповеду пра музычныя інструменты, якія выкарыстоўвалі нашы продкі, і, прадэманстраваўшы дуду, правялі невялікую віктарыну, якая тычылася менавіта дуды. Прыемна адзначыць, што дзеці адказалі практычна на ўсе пытанні, а Зміцер дапоўніў іх веды цікавымi звесткамі аб дудзе. А далей усе разам вадзілі карагод і гукалі вясну пад песню нашых продкаў, якую выканала Юлія. Трэба было бачыць, з якім задавальненнем дзеці вадзілі карагод! А потым, калі перастала гучаць дуда, старэйшыя дзеці прапанавалі працягнуць мерапрыемства на вуліцы. Надвор’е гэтаму спрыяла, і свята працягнулася на цеплым веснавым паветры. На гукі дуды пачалі падцягвацца дзеці і дарослыя з бліжэйшых шматпавярховак. (Асобныя нават здымалі відэа, а пасля мерапремства дзякавалі за такое цудоўнае свята.). Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні нашых продкаў “Дудар” і “Таўкачыкі”, танчылі танцы “Свінні ў рэпе” і ”Лявоніху”, вадзілі карагоды. Сустрэча прайшла на адным дыханні, і на развітанне Юліі і Зміцеру падарыдлі на памяць самаробныя сувеніры і запрасілі прыходзіць да іх яшчэ.

Зміцер і Юлія лічаць, што народная культура — адна з інайважнейшых частак  гістарычнай спадчыны беларусаў, якая спрыяе фарміраванню нацыянальнай свядомасці будучых пакаленняў, таму адраджэнне нацыянальных традыцый, народнай спадчыны павінна стаць прадметам пільнай увагі ў сістэме работы з моладдзю.

“Матчыну мову павінен ведаць кожны чалавек. Мерапрыемсты такога плану — лепшы напамін нам, што мы — беларусы. Хоць у нас рускамоўнае асяроддзе, вельмі важна, как мы адчувалі сябе беларусамі, імкнуліся лепш разумець нашы традыцыі” ,—адзначыла намеснік дырэктара ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска” Людміла Крылова.

Святлана ЕЛІСЕЕВА, педагог-арганізатар клуба “Авіятар”.

Фото аўтара.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться

1
НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

avatar
1 Comment threads
0 Thread replies
0 Followers
 
Most reacted comment
Hottest comment thread
1 Comment authors
Людміла Recent comment authors
  Subscribe  
новым старым рейтингу
Уведомлять меня о
Людміла
Гость
Людміла

Дзякуй за артыкул!

HTML Snippets Powered By : XYZScripts.com

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: