У Бабруйску праходзіць калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь праходзіць сёння ў Бабруйску. Аб гэтым паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

У першай палове дня ўдзельнікаў мерапрыемства чакала экскурсія па аб’ектах культуры і гісторыка-культурнай спадчыны горада на Бярэзіне. Яны наведалі «Бабруйскі краязнаўчы музей», мясцовую бібліятэку імя А.С.Пушкіна, Палац мастацтваў, дзіцячую школу мастацтваў №1 імя Е.К.Цікоцкага, галерэю дзяржаўнай установы культуры «Бабруйскі мастацкі музей».

Само паседжанне калегіі адбываецца ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча. Гасцей сустрэла выстава «Год культуры на Магілёўшчыне». Падчас мерапрыемства з дакладам выступіў старшыня калегіі, Міністр культуры Барыс Святлоў. Таксама тут абмяркоўваюць актуальныя праблемы тэатральнага жыцця, існавання музеяў, бібліятэк, кінематаграфіі, клубных устаноў, закранаюць тэму сучаснага мастацтва, як аднаго з важных фактараў развіцця беларускай культуры. Удзельнікі мерапрыемства разглядаюць пытанні эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў дзіцячых школах мастацтваў, развіцця творчых саюзаў, магчымасці выканання дзеянняў па забеспячэнні аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Заслухаюць яны і прапановы па іх удасканаленні. Далей праграмай калегіі запланавана ўзнагароджанне работнікаў сферы культуры па выніках працы ў Год культуры.

Могилевский областной исполнительный комитет­.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться

НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

avatar
  Subscribe  
Уведомлять меня о

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: