Сайт о Бобруйске и бобруйчанах

Свята-успамінак, прысвечанае Міколу Аўрамчыку, прайшло ў Бабруйскім раёне

Настоль­кі люд­най, як у міну­лую суб­о­ту, акта­вая зала Іва­наўска­га сель­ска­га клу­ба не была даў­но. Але ж і наго­да адпа­вя­да­ла — мяс­цо­выя жыха­ры, раён­ная гра­мад­с­кас­ць, госц-іба­б­руй­чане сабралі­ся, каб зга­да­ць і ўша­на­ва­ць выбіт­на­га зем­ля­ка, бела­рус­ка­га паэта, пра­за­іка і перак­лад­чы­ка Міко­лу Аўрамчы­ка, яко­му сёле­та споўніла­ся б 100 год.

Да гэтай даты Міка­лай Якаўлевіч не дажыў уся­го тры гады — пай­шоў з жыц­ця 8 мая 2017-га. Нарад­зіў­шы­ся ў сусед­ніх з Іва­наў­кай Плё­сах (вучы­ў­ся так­са­ма ў вёс­цы Цялу­ша), паэт праз усё жыц­цё пра­нёс любоў да малой рад­зі­мы, сва­ёй «Баб­руйш­чы­ны зялё­най», уславіў род­ны край у шмат­лікіх творах.

Стар­эй­шае пака­ленне добра ведае, а мно­гія з малад­зей­шых, вядо­ма ж, памя­та­ю­ць худар­ля­вую поста­ць паэта пад­час свя­таў Пуш­кін­с­кай паэзіі ў аг. Цялу­ша. Бавячы на малой рад­зі­ме кож­нае лета, Міко­ла Аўрамчык аба­вяз­ко­ва навед­ваў­ся на літа­ра­тур­ныя сустр­эчы, адпа­чы­ваў душой сярод зем­ля­коў, чытаў улас­ныя радкі.

…Свя­та-успа­мі­нак атры­ма­ла­ся над­звы­чай цёп­лым, кра­наль­ным. Пад ціхае гучанне музы­кі зала, як загіп­на­ты­за­ва­ная, слу­ха­ла вер­шы паэта, мело­ды­ку якіх цудоў­на пера­да­валі вядучыя твор­ча­га мера­пры­ем­ства — работ­нікі цэн­траль­най раён­най біб­ліят­экі (яны ж аргані­за­та­ры). Якой бы тэма­ты­кі тво­ры не гучалі, усе яны няз­мен­на кра­налі душу — адкры­тас­цю погля­даў аўта­ра, шчы­рас­цю, сме­лас­цю выказван­няў, улю­бё­на­сцю ў Рад­зі­му, спазнан­нем сут­на­сці чала­ве­ча­га быц­ця, жыццесцвярджальнасцю.

Зда­ва­ла­ся, і сам Міка­лай Аўрамчык пры­сут­ні­чае ў зале. У той час як са сцэ­ны гучалі рад­кі аўта­ра, ён «пазіраў» з экра­на то зусім мала­дым, то ў роскві­це год, то ўмуд­ро­ным вопы­там чалавекам.

— Міко­ла Якаўлевіч— гонар наша­га краю, пач­эс­ны гра­мад­зянін Баб­руй­ска­га раё­на, — адзна­чы­ла, звяр­та­ю­чы­ся да пры­сут­ных, началь­нік аддзе­ла ідэа­ла­гіч­най рабо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах молад­зі рай­вы­кан­ка­ма Галі­на Чар­но­ва. — І гэта так добра, што ўсе мы тут сабралі­ся, што ў зале шмат молад­зі — тых, хто рас­ка­жа пра зна­ка­мі­та­га зем­ля­ка сваім дзе­цям, будучым пакаленням.

Успа­мі­на­мі пра Міко­лу Аўрамчы­ка пад­зя­ліў­ся стар­шы­ня Борт­нікаўска­га сель­са­ве­та Яўген Чэр­кас. Ура­жан­ня­мі ад сустр­эчы з літа­ра­та­рам — кар­эс­пан­д­энт «раён­кі» Але­на Кар­пен­ка. З яе слоў, на запы­танне — што зна­чы­ць для пісь­мен­ніка малая рад­зі­ма, Міко­ла Аўрамчык адка­заў: «Малая рад­зі­ма для мяне — гэта ўсё: шко­ла, дзе мяне вучы­лі, баль­ні­ца, дзе мяне лячы­лі, царк­ва, дзе мяне хры­с­цілі… І, каб уся­го гэта­га ў мяне не было, дык ці стаў бы я тым, кім стаў?»

Настаўні­ца бела­рус­кай мовы і літа­ра­ту­ры баб­руй­с­кай шко­лы №20 Лілія Якаўле­ва пад­зя­ка­ва­ла аргані­за­та­рам за цудоў­нае мера­пры­ем­ства, рас­па­вя­ла пра ціка­вас­ць дзя­цей да асо­бы і твор­час­ці вядо­ма­га зем­ля­ка, пра экс­кур­сію, якую у мэтах зна­ём­ства з малой рад­зі­май паэта яны налад­зілі са школь­ні­ка­мі. Арты­сты раён­на­га цэн­тра куль­ту­ры, народ­ны ансамбль народ­най пес­ні «Вясёл­ка» Борт­нікаўска­га СДК, выка­наў­цы мяс­цо­ва­га сель­ска­га клу­ба ўразілі песен­ным май­ст­эр­ствам, аздобілі сустр­э­чу ў гонар Міко­лы Аўрамчы­ка род­ным яму бела­рус­кім словам.

Але­на КУЛЬБЕДА. Фота аўтара.

tribunapracy.by

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Subscribe
Уведомлять меня о
guest

0 комментариев
старым
новым рейтингу
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: