Спартыўнае свята на аснове беларускіх традыцый

У мінулую суботу на спартыўнай пляцоўцы Ленінскага раёна г. Бабруйска адбылася спартыўна — гульневая праграма “Мы – будучыня нашай краіны” , у якой прынялі ўдзел навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Бабруйска”, “Сярэдняя школа №27 г. Бабруйска”, клубы ма месцу жыхарства ДУА “Центр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска”, “Авіятар”, “Спадарожнік”, “Равеснік”, “Юнацтва”, “Лотас”.

    

 

Спартыўнае свята было прысвечана самаму дарагому, найважнейшаму пачуццю для кожнага чалавека – любові да Радзімы. Менавіта таму пачуццю, разуменне якога ў кожнага адбываецца па-асабліваму, са сваей непатрабавальнай прыгажосцю. Але з’яўляецца яно акурат у дзяцінстве, у пару памятных на ўсе жыцце ўражанняў дзіцячай душы.   У час гульні арганізатар спартыўнага свята і яго вядучая Людміла Крылова, намеснік дырэктара ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруска», пазнаеміла з некаторымі традыцыямі і гульнямі беларусаў. Дзеці вадзілі карагоды, варылі імправізаваную гарохавую кашу, гулялі ў гульню , “Явар”, праяўлялі свой спрыт ў конкурсе “Спрытная гаспадыня” , шукалі свайго “гаспадара”, саддзілі лянок, гулялі ў гульню “Чаўнок”. А далей камандам трэба было з літар, якія яны выцягнулі, скласці фразу “Мы – будучыня нашай краіны”. Заданне не з легкіх, і каб атрымаць падказкі, каманды пачалі свае падарожжа па станцыям. На станцыі “Гатуем разам! ” камандам трэба было назваць 10 страў беларускай кухні, на станцыі “Славутыя імены Беларусі» успомніць 10 імен славутых беларусаў (з розных галін дзейнасці), станцыя “Назаві слова па першых літарах» прымусіла дзяцей паламаць галаву над тым, як растлумачыць значэнне слова па першай літары. На станцыі “Колазварот свят” яны называлі па 2 народныя святы на кожную пару года, на станцыі “Знаемыя незнаемцы” па апісанні ўзгадвалі аб’ект. Дзеці у ходзе падарожжа адгадвалі беларускія загадкі (станцыя “ Загадкі»), пазнавалі аб’екты па прыкметах (станцыя “Назаві аб’ект”), называлі гербы гарадоў (станцыя “Геральдыка”). Трэба адзначыць, што вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях, размаўлялі на роднай мове, вадзілі карагоды, а апошнім акордам свята стала складанне фразы “Мы — будучае нашай краіны”.

Настрой быў прыўзняты, тым больш, што і надвор’е гэтаму спрыяла. А Дыпломы і падарункі пераможцам спартыўна-гульневай праграмы: ДУА “Сярэдняя школа №27 г. Бабруйска”— 1 месца, каманда “Авіятар” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска” — 2 месца, ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Бабруйска” — 3 месца, яшчэ больш узнялі настрой прысутным на свяце.

Святлана Елiсеева. Фота аўтара

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться

НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

avatar
  Subscribe  
Уведомлять меня о
HTML Snippets Powered By : XYZScripts.com

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: