“Слова роднае – вечнасці след” (фотарэпартаж)

18 лютага 2017 года ў клубе па месцы жыхарства “Лотас” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска” (б-р Маладзежны, д 5) з нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, прайшла   святочная праграма “Слова роднае – вечнасці след”. Удзел у свяце прынялі навуэнцы ДУА “ЦТДіМ г. Бабруйска” і навучальных устаноў Ленінскага раёна г. Бабруйска.

     

Адкрыла свята песня “А родам мы ўсе з Беларусі” у выкананні вакальнага аб’яднання “Гармонія (кіраўнік А.Б.Воўк). Цудоўныя беларускія песні падарылі прысутным на свяце Лісавета Іларыёнава і вакальная студыя “NEXT”.

Людміла Крылова, арганізатар і вядучая мерапрыемства, праз фотаілюстрацыі нагадала аб ходзе акцыі «Складаем слоўнік разам» ў час работы летняга лагера. Л.У. Крылова прадэманстравала слоўнікі, якія выдалі па выніках акцыі і па аднаму экзэмпляру ўручыла педагогам-арганізатарам клубаў па месцу жыхарства. Людміла Ўладзіміраўна  прапанавала ўсім удзельнікам мерапремства далучыцца да наступнай акцыі «Зрабі сэлфі «Я і беларускія словы», прычым , межы тэрыторыі акцыі пашыраюцца па-за Бабруйск.(Фотаздымкі трэба дасылаць на электронны адрас Цэнтра). Вынікі акцыі будуць падведзены на наступнай сустрэчы, а самых актыўных удзельнікаў чакаюць узнагароды. З цікавасцю ўсе прагледзелі фотарэпартаж з акцыі сэлфі «Я і беларускі надпіс у Бабруйску», якая таксама праводзілася ў час работы летняга лагера.

А далей ініцыятыву ў свае рукі ўзялі педагог дадатковай адукацыі Мікалай Міхалькоў і яго выхаванцы з клуба “Патрыет”, вядомыя не толькі ў Бабруйску але і за яго межамі выканаўцы беларускіх танцаў Юлія Літвінава, Зміцер Мурашка і майстар на ўсе рукі і музыка Віктар Гербач, якія на працягу свята праводзілі з дзецьмі і дарослымі майстар-класы па традыцыйным беларускім народным танцам. Жадаючых навучыцца танцаваць аказалася зашмат. Яны з задавальненнем і запалам танчылі   танцы, якія дзесяцігоддзямі, калі не стагоддзямі, упрыгожвалі святы нашых продкаў, —“Кракавяк”, “Лявоніху” , “Ой-ра, ой-ра” і інш. Пакуль адны танчылі, другія, а іх таксама было нямала, прымалі ўдзел у майстар-класах, якія праводзілі члены Саюза мастакоў Луцыя Рудакоўская, Любоў Гарбар – (выцінанка) і Наталля Швядоўская – кіраўнік узорнай студыі «Саломінка». Радавалі прысутных мілагучнымі і беларускімі песнямі Лісавета Іларыёнава (якая, між іншым, з’яляецца і аўтарам слоў некаторых з іх) і вакальная студыя “NEXT”, а юныя цымбалісты пад кіраўніцтвам С.П. Смаляровай — беларускімі мелодыямі. Не было недахопу ў жадаючых прыняць удзел у гульнях мінулага “Явар”, «Шуляк». Прыемным падарункам для ўсіх прысутных стаў верш “Мой любы край” у выкананні аўтара Любові Гарбар.

Свята прайшло весела, цікава, запамінальна, як кажуць, на адным дыханні. Дзеці не хацелі расхадзіцца, і нават пасля таго, як прагучалі апошні акорды свята, працягвалі размаўляць на беларускай мове…

Людміла Уладзіміраўна Крылова, арганізатар святочнага мерапрыемства, адзначыла, што асноўная задача, якую яна ставіла перед сабой і калегамі, якія ёй дапамагалі ў арганізацыйных момантах і правядзенні праграмы,— даць ўсім прысутным на свяце ўяўленне аб значэнні роднай мовы ў жыцці чалавека і далучыць моладзь да вытокаў і першаасновам нашай культуры, да скарбаў народнай культуры, абудзіць жаданне глыбей зазірнуць у яе таямніцы.

—Калі ты нарадзіўся беларусам, калі жывеш на зямлі Беларусі, калі любіш сваю Радзіму, нельга не шанаваць родную мову, роднае слова. Народ жыве пакуль жыве яго мова. Я спадзяюся, нават упэўнена, што нашу мову не напаткае лес знікнення. І мне вельмі прыемна, што ўсі прысутныя на свяце —і дзеці, і дарослыя, размаўлялі толькі на роднай мове, і ім гэта вельмі падабалася. Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа,бачыць прыгажосць роднага куточка,слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму, — пракаментавала Людміла Уладзіміраўна.

Алена БЕГУНОВІЧ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться

1
НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

avatar
1 Comment threads
0 Thread replies
0 Followers
 
Most reacted comment
Hottest comment thread
1 Comment authors
Людміла Recent comment authors
  Subscribe  
новым старым рейтингу
Уведомлять меня о
Людміла
Гость
Людміла

Вялікі дзякуй усім, хто дапамагаў і прымаў удзел у нашым свяце!

HTML Snippets Powered By : XYZScripts.com

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: