Сайт о Бобруйске и бобруйчанах

Што трэба для таго, каб рэалізоўваліся нават самыя дзёрзкія па сваёй смеласці праекты

«Звяз­да» пра­ця­г­вае дру­ка­ва­ць мат­э­ры­я­лы ў пад­т­рым­ку адкрыц­ця ў пасёл­ку Глу­ша Баб­руй­ска­га раё­на музея, пры­све­ча­на­га твор­час­ці Але­ся Адамовіча.

Так атры­ма­ла­ся, што спра­ва са ствар­эн­нем музея ў пасёл­ку Глу­ша Баб­руй­ска­га раё­на зацяг­ну­ла­ся на нявы­зна­ча­ны час. Затое мы сталі свед­ка­мі таго, як за зусім невя­лікі перы­яд адзін звы­чай­ны чала­век — не біз­не­смен, не чыноўнік, не кіраўнік ней­ка­га прад­пры­ем­ства — змог зра­бі­ць для ўве­ка­ве­чан­ня памя­ці Але­ся Ада­мо­ві­ча так многа.


Пра­ект па ўста­ноў­цы бюс­та Але­ся Ада­мо­ві­ча ў Глу­шы гра­мад­скасць пры­зна­ла найлеп­шым у на­мі­на­цыі «Парт­нёр­ства го­да».

Пра­ект па ўста­ноў­цы бюс­та Але­ся Ада­мо­ві­ча ў Глу­шы гра­мад­скасць пры­зна­ла найлеп­шым у на­мі­на­цыі «Парт­нёр­ства года».

Мы ўвесь час назіралі (і пісалі), з якім імп­этам і натх­нен­нем баб­руй­скі хло­пец Андрусь Архі­пен­ка зай­маў­ся пошу­кам срод­каў на пом­нік Але­ся Ада­мо­ві­ча ў Глу­шы, як ён удзель­ні­чаў у краўд­фандын­га­вых кам­паніях, слаў лісты ва ўсе кан­цы све­ту да вядо­мых люд­зей з заклі­кам пад­т­ры­ма­ць пра­ект. Як вынік, за апош­нія два гады ў Глу­шы з’явіў­ся не толь­кі бюст пісь­мен­ніка, але яшчэ і арт-пры­пы­нак з фота­парт­р­этам Ада­мо­ві­ча і сло­ва­мі з яго апош­ня­га тво­ра. Акты­ў­на­сць Андр­эя пас­пры­я­ла таму, што вакол яго ўтва­ры­ла­ся цэлая супол­ка, іні­цы­я­ты­ў­ная група, якая дапа­маг­ла ўсе гэтыя пра­ек­ты рэалі­за­ва­ць. Прэц­эд­энт у машта­бах воб­лас­ці даволі рэд­кі, асаб­лі­ва, што даты­чыц­ца раё­наў. Нездар­ма магілёўскі Цэнтр гарад­скіх іні­цы­я­тыў азна­чыў Андру­ся і яго каман­ду спе­цы­яль­най прэміяй — «Пра рэгіён».

— Мы выбралі пра­ект па Глу­шы таму, што ён вель­мі важ­ны для Магілёўс­кай воб­лас­ці, — адзна­чыў кіраўнік гэтай аргані­за­цыі Юрый Сту­ка­лаў. — Гэта вель­мі доб­ры прыклад, калі каман­да адна­дум­цаў, про­стых люд­зей можа сваім энтузіяз­мам уша­на­ва­ць памя­ць тако­га знач­на­га для нашай гісто­рыі чала­ве­ка. Гэта прэмія ў воб­лас­ці гра­мад­ска­га акты­віз­му нао­гул уру­ча­ец­ца ўпер­шы­ню. Мы яе выра­шы­лі засна­ва­ць Цэн­трам гарад­скіх іні­цы­я­тыў, каб нада­ць гра­мадска­му акты­віз­му больш высо­кі ста­тус. Каб жыха­ры гора­да і воб­лас­ці бачы­лі, што акты­вістам быць мод­на, кру­та. Каб такія прыкла­ды натх­ня­лі іншых і час­цей зна­ход­зілі­ся жада­ю­чыя рабі­ць лепш не толь­кі для сябе само­га, але і для ўся­го гра­мад­ства. Пры­нам­сі, на ўзроўні раё­наў тако­га пра­ек­та даг­этуль яшчэ не было. З Андр­эем мы пазна­ё­мілі­ся пад­час семі­на­ра ад нашай шко­лы «Цяплі­ца» ў Баб­руй­ску два гады таму, і ён адра­зу ж звяр­нуў на сябе ўва­гу сва­ёй мэта­на­кіра­ва­на­сцю. Мы нават дапа­ма­глі яму адшлі­фа­ва­ць ідэю пра­ек­та па арт-аб’ек­це «Пры­пы­нак Адамовіча».

Яшчэ адна гра­мад­ская аргані­за­цыя ўручы­ла каман­дзе прэмію ў намі­на­цыі «Парт­нёр­ства года». Ствар­энне пом­ніка пісь­мен­ніку ў Глу­шы было ацэне­на як яскра­вы прыклад пры­ват­на-дзяр­жаў­на­га супра­цоўніцтва. Разам з іншы­мі была адзна­ча­на і былая стар­шы­ня Глу­шан­ска­га сель­ска­га Саве­та Марыя Суш­чан­ка, якая дапа­маг­ла баб­руй­скім акты­вістам рэалі­за­ва­ць пра­ект. Пад яе кіраўніцтвам пра­вод­зіла­ся добраў­па­рад­ка­ванне тэры­то­рыі пад уста­ноўку пом­ніка, выса­дж­валі­ся туі. Марыя Суш­чан­ка заў­сё­ды з пава­гай ставіла­ся да сла­ву­та­га зем­ля­ка і рабі­ла ўсё для таго, каб і жыха­ры не забы­валі­ся, што іх з Ада­мо­ві­чам звяз­вае малая рад­зі­ма. Менавіта дзя­ку­ю­чы пісь­мен­ніку Глу­ша ста­ла вядо­май на ўвесь свет, а гэта, у сваю чар­гу, аба­вяз­вае тры­ма­ць ста­тус. За амаль 13 гадоў зна­ход­жан­ня на пасад­зе стар­шы­ні яна сем разоў вывод­зі­ла сель­са­вет у ліда­ры на ўзроўні раё­на і па два разы — на аблас­ным і рэс­пуб­лі­кан­скім узроўнях.

Дзе­ся­ць гадоў таму, дзя­ку­ю­чы яе пера­мо­зе ў кон­кур­се між­на­род­ных пра­ек­таў, было ство­ра­на свя­та вёскі — фесты­валь твор­час­ці і рамё­стваў «Глу­шан­скі хута­рок». Гэты фесты­валь цяпер набыў ста­тус раён­на­га. Паза­ле­тась пад­час яго і быў прэ­зен­та­ва­ны арт-пры­пы­нак у гонар вядо­ма­га зем­ля­ка. Мы ўжо пісалі, як шмат нама­ган­няў Марыя Суш­чан­ка прыкла­да­ла для таго, каб у Глу­шы з’явіў­ся музей Але­ся Ада­мо­ві­ча. Буды­нак леген­дар­най апт­экі — асноў­нае мес­ца дзе­ян­ня ў тво­рах пісь­мен­ніка, заха­ваў­ся не без яе ста­ран­няў. Гэты дом зна­ход­зіц­ца побач з сель­са­ве­там і заў­сё­ды быў, як той казаў, пад нагля­дам. Буды­нак у цяж­кім стане, але ён — жывая гісто­рыя. І вель­мі важ­на заха­ва­ць яго для нашчад­каў. Прыклад супра­цоўніцтва Глу­шан­ска­га сель­са­ве­та з пры­ват­най іні­цы­я­ты­вай на кары­с­ць пасёл­ка яшчэ раз пацверд­зіў — разам мож­на выра­шы­ць нават самыя, зда­ва­ла­ся б, неве­ра­год­ныя задумкі.

— Марыя Суш­чан­ка ўвесь час нас пад­т­рым­лі­ва­ла і натх­ня­ла, — кажа Андрусь Архі­пен­ка. — З яе дапа­мо­гай было рэалі­за­ва­на некаль­кі «ада­мо­віц­кіх» пра­ек­таў. І рас­па­чы­наў­ся яшчэ адзін, які пакуль у рабо­це. Летась мы з іні­цы­я­ты­ў­най групай заяў­ля­лі­ся на кон­курс сацы­яль­ных пра­ек­таў Socіal Weekend у спад­зя­ван­ні вый­гра­ць гро­шы на добраў­па­рад­ка­ванне тэры­то­рыі вакол пом­ніка Ада­мо­ві­чу. Пера­маг­чы не атры­ма­ла­ся, але нас пад­т­ры­маў пры­ват­ны спон­сар, які пера­даў на развіц­цё ідэі тыся­чу руб­лёў, і ААТ «Бела­ру­с­банк», які прызнаў наш пра­ект най­леп­шым у рам­ках Года малой рад­зі­мы і пералічыў на яго 10 тысяч руб­лёў (пуб­ліка­цыя ад 29.05.2019 — Аўт.). Мы ўжо набы­лі сцэну коштам 4200 руб­лёў для пра­вяд­зен­ня пасял­ко­вых свя­таў, дзве пры­біраль­ні, а так­са­ма тры пака­заль­нікі і тры стэн­ды з інфар­ма­цы­яй пра Ада­мо­ві­ча. Заста­ло­ся ўсё гэта ўста­наві­ць на тэры­то­рыі Глушы.

Ма­гі­лёў­скі Цэнтр га­рад­скіх іні­цы­я­тыў аца­ніў ак­тыў­насць іні­цы­я­тыў­най гру­пы па ўве­ка­ве­чан­ні па­мя­ці Але­ся Ада­мо­ві­ча спе­цы­яль­най прэ­мі­яй «Пра рэ­гі­ён».

Ма­гі­лёў­скі Цэнтр га­рад­скіх іні­цы­я­тыў аца­ніў ак­тыў­насць іні­цы­я­тыў­най гру­пы па ўве­ка­ве­чан­ні па­мя­ці Але­ся Ада­мо­ві­ча спе­цы­яль­най прэ­мі­яй «Пра рэгіён».

Сён­ня аба­вяз­кі стар­шы­ні Глу­шан­ска­га сель­ска­га Саве­та выкон­вае новы не менш вопыт­ны і дасвед­ча­ны работ­нік Тац­ця­на Плос­кая. І тое, што даты­чыц­ца ўша­на­ван­ня імя Ада­мо­ві­ча, яна лічы­ць важ­ным і неаб­ход­ным, бо гэта спры­яе развіц­цю пасёл­ка і выха­ван­ню пад­рас­та­ю­ча­га пака­лен­ня. «Гэта тая адмет­на­сць, якой мож­на толь­кі гана­рыц­ца», — пад­кр­эс­лі­ла Тац­ця­на Плоская.

Што даты­чыц­ца музея, то збор срод­каў на рэкан­струк­цыю будын­ка апт­экі пад яго пра­ця­г­ва­ец­ца. Гэты раху­нак існуе пры Баб­руй­скім рай­вы­кан­ка­ме. Нага­да­ем, самы вялікі ўнё­сак — пяць тысяч дола­раў у экві­ва­лен­це — зра­бі­ла нобе­леўская лаўр­эат­ка, вучані­ца Але­ся Ада­мо­ві­ча — Свят­ла­на Алексіевіч. Роз­ныя сумы пералічы­лі пра­цоў­ныя калек­ты­вы, у тым ліку Выда­вец­кі дом «Звяз­да», а так­са­ма жыха­ры краі­ны. Апош­нім часам пас­туп­ленне срод­каў запа­воліла­ся, але ў нашых сілах усё змяніць.

р/р BY84AKBB36421292723267100000 у філія­ле 703 ААТ «ААБ Бела­ру­с­банк», БІК AKBBBY21703, УНП 701226324.

Прызна­ч­энне пла­ця­жу: «Для выра­бу пра­ект­на-каш­та­рыс­най даку­мен­та­цыі і рэкан­струк­цыі будын­ка ў пасёл­ку Глу­ша пад музей А. Ада­мо­ві­ча». Гэты доў­гі сказ паві­нен быць пазна­ча­ны ў бан­каўскім даку­мен­це абавязкова.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архі­ва Андру­ся Архіпенкі

zviazda.by

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Subscribe
Уведомлять меня о
guest

0 комментариев
старым
новым рейтингу
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: