Абыякавых на сустрэчы не было!

У межах праграмы «Бабруйск — культурная сталіца» у ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска” рэалізуецца праект «Пароль  неўміручасці — роднае слова». Для дзяцей ладзяцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, іх знаемяць з гісторыяй і культурай роднага краю.

У суботу, 4 сакавіка, у клубе па месцы жыхарства “Юнацтва” гучала жывая, мілагучная беларуская мова. Да дзяўчынак і хлапчукой, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска”, завіталі ў госці Юлія Літвінанава і Зміцер Мурашка, беларусы не толькі па пашпарту, а і па сутнасці. Выкладчыца беларускай мовы, а ў цяперашні час рамеснік, і архітэктар, яны імкнуцца як мага больш дасканала вывучыць родную мову і культуру, традыцыі беларускага народа, звычаі і танцы, дзеля чаго ладзяць экспедыцыі ў беларускую глыбінку, дзе сустракаюцца са старажыламі. Атрымаўшы даволі багаты багаж ведаў, яны вырашылі падзяліцца ім са сваімі землякамі і панеслі родную мову і культуру, традыцыі продкаў у народ, імкнучыся на канкрэтных прыкладах паказаць, што беларуская мова мае права быць, што культура беларускага народа вельмі багатая і шматгранная. Вось і ў мінулую суботу яны прыйшлі да дзяцей, каб у простай форме расказаць ім аб традыцыях беларусаў, аб тым, як яны адпачывалі, і навучыць дзяцей немудрагелістым танцам і гульням нашых продкаў. У танцах няма складаных “па”, і нават тыя хлапчукі і дзяўчаты, якія ніколі не спрабавалі танцаваць, па прыкладу сваіх гасцей з задавальненнем танчылі танцы “Свінні ў рэпе” і ”Лявоніху”, вадзілі карагоды і гукалі вясну, гулялі ў народныя гульні “Дудар” і “Таўкачыкі”. Трэба было бачыць, як цудоўна ў іх ўсё атрымоўвалася! Дзеці незаўважна для сябе перайшлі з рускай мовы на беларускую і ім гэта падабалася! Яны з зацікаўленасцю слухалі аповед Зміцера Мурашкі аб тым, як і з чаго робіцца беларускі музычны інструмент дуда. Зміцер на працягу сустрэчы не раз граў на гэтым музычным інструменце нашых прадзедаў і дзядоў, які атрымаў у наш час другое жыцце.
Сустрэча атрымалася вельмі цеплая, шчырая і сяброўская. Людміла Крылова, намеснік дырэктара ДУА “ЦТДіМ г. Бабруйска”, адзначыла асаблівую актыўнасць дзяцей, якія былі на мерапрымстве не раўнадушнымі назіральнікамі, а дзеючымі асобамі.

—Дзецям было цікава, яны з задавальннем прымалі актыўны ўдзел у гульнях, танчылі, і раўнадушных на сустрэчы не было, а гэта, я лічу, галоўнае. На развітанне яны запрасілі Юлію і Зміцера абавязкова прыйсці да іх яшчэ, —канстатавала Людміла Уладзіміраўна.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться

1
НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

avatar
1 Comment threads
0 Thread replies
0 Followers
 
Most reacted comment
Hottest comment thread
1 Comment authors
Ангеліна Васільеўна Recent comment authors
  Subscribe  
новым старым рейтингу
Уведомлять меня о
Ангеліна Васільеўна
Гость
Ангеліна Васільеўна

Прыемна, калі чуеш беларускую мову на вуліцах нашай краіны. Адразу ж гонар за беларусаў—у нас таксама ёсць мова, а калі ёсць мова, у народа ёсць будучыня. Шкада, што беларуская мова так і не стала пакуль дзяржаўнай. Цяжкавата, бясспрэчна. але гэта пакуль пачатак, а потым усе б увайшло ў патрэбнае вусце і беларусы былі б не проста беларусамі на пашпарту, але і па сваёй сутнасці. Украінцы размаўляюць на беларускай мове, палякі —на польскай, а нам што — гне дадзена размаўляць на мове нашых дзядоў? Таму вельмі прыемна, што ёсць такія людзі, якія ідуць дзяцей і дэманструюць ім нашу мілагучную мову на… Читать дальше »

HTML Snippets Powered By : XYZScripts.com

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: