Праверылі свае веды па роднай мове

Аматары роднай мовы з ДУА “Ленінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бабруйскага раёна” днямі зноў наведаліся на тэлеканал “Беларусь-3”,  каб паспрачацца ў тэлевіктарыне “Размаўляем па-беларуску”.  Папярэднічала  гэтаму доўгая дамашняя падрыхтоўка. Прагляд запісаў мінулых віктарын, праслухоўванне беларускіх песень, наладжванне школьных конкурсаў “Размаўляем па-беларуску”, актыўны ўдзел у школьных Днях роднай мовы дапамаглі ўзнавіць даўно засвоенае і даведацца пра цікавыя моўныя з’явы.

Каманда «Зорачкi»: Кацярына, Павел, Аляксандра
Каманда «Змагары»: Анастасiя, Надзея, Веранiка

17 сакавіка цягніком Мінск-Гомель вучні 10-11 класаў: Кацярына Чабан, Павел Яскевіч, Аляксандра Яроміна, Надзея Аляксеева, Анастасія Гірыловіч, Вераніка Барадзін ў суправаджэнні настаўніка беларускай мовы і літаратуры Галіны Анатольеўны Смірновай, якая падрыхтавала нас да тэлевіктарыны, накіраваліся на запіс тэлепраграмы ў г.Гомель.  У дарозе склаліся і назвы каманд, і дэвізы.

Гомель сустрэў нас добрым надвор’ем, цёпла сустракалі і стваральнікі праграмы: адміністратар, грымёры, вядучая, рэжысёр, аператары – усе апынуліся побач і сапраўды былі рады новай сустрэчы. У адзін момант зніклі  хваляванні і сумненні. Далей – спроба мікрафонаў, псіхалагічны трэнінг,  размінка – і прагучала ўступная мелодыя перадачы.
Пяць конкурсаў праляцелі, як адно імгненне. Былі і ўдалыя адказы, і памылкі, і спрэчныя моманты, і, нават, кур’ёзы, калі абедзве каманды, быццам у знак салідарнасці,  некалькі разоў запар няўдала выбіралі значэнне ўстарэлых слоў. ”Такую традыцыю завялі каманды”, – жартавала Алена Трацэнка. Гульня атрымалася напружанай: то каманда “Змагары” з капітанам Надзеяй перамагала, то Павел сваю каманду “Зоркі” выводзіў наперад. Усё вырашыў апошні конкурс. Пра вынік гульні вы можаце даведацца ў першую суботу мая на тэлеканале “Беларусь -3”.
Цудоўныя ўражанні ва ўдзельнікаў пакінула сустрэча са Святаславам Генадзьевічам Крупенькам, які стварае заданні, кансультуе, каб не было спрэчных момантаў у гульні.  Каштоўныя падарункі і – па просьбе ўдзельнікаў – аўтографы  атрымалі мы ад Алены Трацэнка. Яна нагадала, што кожны, хто любіць нашу мову, можа праверыць свае веды на тэлевіктарыне. Мы, узельнікі, таксама запрашаем усіх жадаючых звярнуцца на сайт перадачы, запоўніць невялічкую  анкету, адказаць на 3 нескладаныя пытанні і паехаць за добрым настроем у госці да Алены Трацэнка. Настойліва рэкамендуем. А калі ёсць няўпэўненасць – звяртайцеся да нас, у Ленінскі ВПК, мы вам абавязкова дапаможам!

Павел ЯСКЕВІЧ,

юны карэспандэнт аб’яднання на інтарэсах “Узлет” ДУА “Цэнтр творчасці ідзяцей і моладзі г. Бабруска”,

вучань ДУА “Ленінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бабруйскага раёна”.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться

3
НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

avatar
2 Comment threads
1 Thread replies
0 Followers
 
Most reacted comment
Hottest comment thread
2 Comment authors
ЕленаГалинаПросто мама Recent comment authors
  Subscribe  
новым старым рейтингу
Уведомлять меня о
Просто мама
Гость
Просто мама

Виват, Галина Анатольевна Смирнова! Это благодаря Вам Ленинская школа известна, как самая активная, участвующая во всех мероприятиях школа. Вы уже второй раз на эту передачу вывезли деток. Спасибо, что даете им возможность поверить в себя и свои силы. Дай Вам Бог здоровья, светлый вы человек. Рада была прочитать в группе Бобруйский вариант, а потом на сайте. Спасибо Алене Бегунович, что пиарит наших деток на весь мир.

Галина
Гость
Галина

Наши ребята — просто молодцы! Они смогли сами, без педагогов, как в прошлый раз, достойно себя показать, справились с волнением, ведь даже давление у девчонок подскочило в поезде. Волновались. Трое участников впервые поехали на виктjрину. Но и Саша, и Катя показали свои знания, а Вероника вытащила команду знанием поэзии. Молодцы! Во время записи я находилась в студии — видели бы вы и слышали , как радовались все семеро — редакторы-оператоы, когда звучали правильные ответы, и искренние переживания во время ошибок. Я горжусь нашими детками.

Елена
Гость
Елена

Галина Анатольевна, без вас бы не было ничего —ни поездки,ни правильных ответов. Вы не просто хороший организатор, вы талантливый педагог , у которого всегда и все получается.

HTML Snippets Powered By : XYZScripts.com

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: