Максіму Багдановічу прысвячалася

Літаратурна-музычная вечарына “Чытаем Багдановіча разам” прайшла ў мінулую суботу ў клубе па месцу жыхарства “Авіятар” Дзяржаўнай установы адукацыі “Центр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска”.

Прысвечана яна была 125-годдзю з дня нараджэння славутага песняра беларускай зямлі Максіма Багдановіча. І усім, хто прыйшоў на свята, прадставілася ўікальная магчымасць прайсціся разам з вядучай па незабыўных сцежках паэта.

У зале клуба, ўпрыгожанай прадметамі беларускага побыту, валошкамі, фотаздымкамі Максіма Багдановіча і членаў яго сям’і, сабраліся выхаванцы клуба і навучэнцы блізляжачых школ. Усім удзельнікам вечарыны былі прапанаваны папяровыя валошкі, якія надалі сустрэчы асаблівую ўрачыстасць. У зале гучалі песні на словы М. Багдановіча ў выкананні беларускіх спевакоў, якія краналі за душу і нікога не пакінулі абыякавымі.

Арганізатар і вядучая мерапремства намеснік дырэктара ДУА “Центр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска” Людміла Крылова, адкрываючы мерапремства, акцент зрабіла на тым, што большую частку свайго жыцця адзін з самых вядомых беларускіх паэтаў правеў за межамі Радзімы. Нялітасцівы лес адмераў яму вельмі кароткі век – толькі чвэрць стагоддзя. Аднак, за гэты час ен паспеў зрабіць вельмі шмат, залатымі літарамі ўпісаўшы свае імя ў гісторыю беларускай літаратуры.

Дзеці з задавальненнем чыталі вершы вялікага  беларускага паэта, спявалі разам песні на яго словы, прайшліся ўсі разам сцяжынкамі его кароткага, але такога пленнага жыцця. Калі свята закончылася, ніхто не хацеў расхадзіцца. Дзецям была прадстаўлена унікальная магчымасць пазнаеміцца з факсімільным выданнем кнігі Максіма Багдановіча “Вянок” . У падарунак кожны удзельнік свята атрымаў невялікія кніжачкі з вершамі вялікага паэта.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться

НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

Оставьте первый комментарий!

avatar
  Subscribe  
Уведомлять меня о

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: