Гучала жывая беларуская мова

У рамках праграмы «Бабруйск—культурная сталіца» у ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруска” працуе праект «Пароль неўміручасці — родная мова».

18 сакавіка ў рамках гэтага праэкта ў клубе па месцы жыхарства “Авіятар” зноў гучала жывая,мілагучная беларуская мова. Педагог-арганізатар клуба Святлана Елісеева і педагог дадатковай адукацыі Кацярына Віткоўская арганізавалі і правялі для выхаванцаў клуба цікавае мерапрыемства “Палет над роднай краінай”. Упрыгожаная ў беларускім стылі зала, дзе праходзіла мераппрыемства, элементы беларускай вопраткі і ўпрыгожванняў ў дзяцей з першага моманту прыдала мерапрыемству ўрачыстасць. Менавіта таму хлапчукі і дзяўчаты адразу ж пачалі размаўляць на роднай мове. Калі ў размову ўкрадвалася рускае слова, педагогі адразу ж прапаноўвалі ўспомніць, як яно павінна гучаць на роднай мове. Ненавязліва Святлана Яўгенаўна і Кацярына Сяргееўна папоўнілі слоўнікавы запас дзяцей новымі беларускімі словамі, растлумачыўшы іх сэнс. Самыя маленькія ўдзельнікі мерапрыемства з задавальненнем прачыталі вершы беларускіх паэтаў: шасцігадовая Дыяна Кандрацьева —«Родны край», дзевяцігадовая Валерыя Парашчук — «Зімовыя птушкі». А затым вучні з дапамогай мультымедыйнай устаноўкі здзейснілі займальны «палёт» над родным краем. Яны завіталі ў сталіцу Беларусі Мінск, павандравалі па Мірскаму замку, паглядзелі цуды Беларусі. Далей педагогі запрасілі дзяцей у музей, дзе іх чакалі займальныя гісторыі пра старажытных беларусаў. Дзеці зацікаўлена, з вялікім задавальненнем паслухалі займальны аповед Кацярыны Вітковскай пра лапці. Кацярына Сяргееўна пазнаёміла научэнцаў з гісторыяй паходжання лапцей, расказала  аб тым, як і з чаго,  па якой тэхналогіі іх выраблялі, для чаго яны прызначаліся. Дзецям было цікава даведаццца аб тым, што лапці маглі вырабляць толькі мужчыны, а жанчыны не дапускаліся да гэтай, як аказалася, даволі складанай справы, так як старажытныя легенды абвяшчалі, што жанчына фізічна слабей мужчыны, і таму яе духоўная моц магла  застацца ў лапцях. Мужчыны ж наадварот укладвалі ў працу свае мужнасць, энергію і духоўную  моц. Дзеці даведаліся і аб тым, што беларусы вельмі сур’ёзна ставіліся да высновы духоўнай моцы ў розных сімвалах і прадметах. Так, напрыклад, толькі жанчыны маглі вышываць узоры на вопратцы, таму  што толькі яны маглі напоўніць яе сваёй жаночай энергетыкай і клопатам.

               

Далей рабяты з задавальненнем падтрымалі прапанову паспяваць беларускія песні. Яны стварылі імправізаваны ансамбль беларускай песні, і, спяваючы, самі сабе акампанавалі на падручных матэрыялах побыту, якія маюцца ў музеі клуба “Авіятар”. Адзін хлапчук нават пажартаваў, што яны ператварыліся ў сваіх старажытных продкаў.

Скончылася мерапрыемства фотасесіяй дзетак, якія не хацелі развітвацца з элементамі нацыянальных прадметаў побыту.

Асноўныя мэты, якія ставілі перад сабой арганізатары мерапрыемства — папулярызацыя і ўшанаванне беларускай мовы і літаратуры, развіццё пазнаваўчай і творчай актыўнасці дзяцей, былі рэалізаваны ў поўнай меры. Дзеці з задавальненнем размаўлялі на роднай мове, чыталі вершы беларускіх паэтаў, адказвалі на пытанні ў ходзе “палета” над Беларуссю, выказвалі свае думкі на роднай мове, успаміналі беларускія словы, вучылі новыя. А я ў чарговы раз ўпэўнілася ў тым, што трэба, каб як мага часцей у школах, дзіцячых садках, Цэнтрах творчасці праводзіліся мерапрыемствы па папулярызацыі роднай мовы, как на іх гучалі вершы нашых вялікіх беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Рыгора Барадуліна Ніла Гілевіча, Аркадзя Куляшова і іншых, творы якіх сталі класікай. Трэба, каб часцей гучалі мілагучныя, кранаючыя за душу беларускія песні, танчыліся беларускія танцы, у якіх укладзены вялікі сэнс. Можа тады на тых, хто размаўляе на роднай мове ў паўсядзенным жыцці не будуць глядзець, як на апазіцыянераў, ды і мы не будзем саромецца спытаць нешта па-беларуску ці па-беларуску адказаць, таму-што нас зразумеюць так, як і павінна быць. Відавочна адно — толькі калі мы матчыну мову будзем па-сапраўднаму лічыць сваёй уласнай і роднай, яна не загіне пад абломкамі раўнадушша і пагарды.

      Алена БЕГУНОВІЧ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться

НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

avatar
  Subscribe  
Уведомлять меня о
HTML Snippets Powered By : XYZScripts.com

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: