Сайт о Бобруйске и бобруйчанах

Дзень Беларускага пісьменства адзначылі ў Бабруйску

Сёння ў скверы, што каля бібліятэкі ім. Горкага, было шматлюдна і весела. Сабраліся тыя, хто любіць і шануе родную мову. Гучалі вершы і віншаванні, у асноўным на беларускай мове. На свяце беларускага пісьменства прысутнічалі паэты, члены БЛС «Полоцкая ветвь».

Са сваімі вершамі выступілі: Іна Шчаглова, Тамара Харашун, Юлія Расіна, Кацярына Собалева, Тамара Кавальчук, Вера Дудко, Аляксандра Лескавец, Марыя Зайцава, Юрый Палевіч, Надзея Акушка і многія іншыя. Валянціна Нікіціна прачытала вершы Беларускіх паэтаў. Не змаўкалі апладысменты пасля выступлення артыстак народнага тэатра Берты Глушец і Людмілы Савіцкай. Сярод прысутных выдзяляўся цікавы мужчына, на якога ўсе звярталі ўвагу і жадалі з ім сфатаграфавацца. Вы не паверыце, на свяце беларускага пісьменства прысутнічаў сам Францыск Скарына.

Работнікі Бабруйскіх бібліятэк:.ім. М. Горкага, А. С. Пушкіна, дзіцячай бібліятэкі, прадэманстравалі цікавую выставу кніг, правялі забаўляльныя гульні з прызамі. Свята атрымалася на славу!

Надзея АКУШКА, старшыня Бабруйскага аддзялення БЛС «Полоцкая ветвь» 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Subscribe
Уведомлять меня о
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: