Багата талентамі зямля бабруйская

Вы памятаеце той момант, калі даведаліся пра свае карані?  Хацелася, каб гэта адбылося яшчэ ў дзяцiнстве. Таму што дзіця — гэта лiсточак на галiнцы Малой Радзiмы, якi вырасце і стане часткаю магутнага квiтнеючага дрэва пад назваю Беларусь.

Мы, беларусы, такі адметны, своеасаблівы, непаўторны народ! Наша сінявокая краiна славiцца не толькi зубрамі, бусламi, азёрамi, рэкамi, замкамi. Нашу выключнасць ва ўсіх галiнах навукi, мастацтва і iншых сферах паказалi суквеццi беларускага дрэва – людзi-патрыёты, якiх мы добра ведаем з маленства: Францыск Скарына, Ефрасiння Полацкая, Кiрыла Тураўскi, Усяслаў Чарадзей, Ян Гусоўскi, Адам Мiцкевiч, Якуб Колас, Янка Купала, Жарэс Алфёраȳ, Святлана Алексіевiч, Вiкторыя Азаранка, Максiм Мiрны і шмат- шмат іншых, усiх не пералiчыць.

Але ёсць яшчэ “красачкі” на палях маёй Радзiмы, росквiт якiх, магчыма, не ўсiмi быў заўважаны. Але яны пачэсна могуць заняць месца сярод ужо вядомых зорак Беларусі. Мой Бабруйск налічвае нямала яскравых, таленавітых людзей. І калі б мяне папрасілі  расказаць сябрам пра іх, то я б, мусіць, пачала з …

Булацкі Рыгор Васільевіч, ураджэнец Бабруйскага раёна, вёскі Мачулкі. Беларускі савецкі журналіст, гісторык, заснавальнік і першы дэкан факультэта журналістыкі БДУ, прафесар, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР, аўтар першага падручніка па журналістыцы ў Савецкім Саюзе, кніг і манаграм. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў лётчыкам і са сваім экіпажам пасля асабістага звароту да Сталіна купіў самалёт за свае грошы і ваяваў на ім. Згадзіцеся, ёсць чым ганарыцца!

Мы, бабруйчане, таксама ганарымся нашым тэатрам драмы і камедыі. Ведаеце, у гонар каго ён названы? Гэта Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – вядомы беларускі драматург, ураджэнец Бабруйскага раёна, вёскі Панюшкавічы.

«Я помню чудное мгновенье,

Передо мной явилась ты…»

Пазналі аўтара гэтых радкоў? Так, так, так! Пад Бабруйскам, у вёсцы Цялуша, знаходзіўся маёнтак унучкі гэтага вядомага чалавека. Да яе магілы раз на год прыязджаюць прыхільнікі творчасці яе дзеда. Не здагадаліся? А гэта Наталья Аляксандраўна Варанцова – Веньямінава, унучка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.

У вядомым творы Ільфа і Пятрова «Залатое цяля» ёсць упамінанне Бабруйска як высокакультурнага горада. У 2017 годзе Бабруйск з’яўляўся культурнай сталіцай Беларусі. І гэта сапраўды так. У маім горадзе нарадзіўся вядомы пісьменнік, акцёр, кінарэжысёр і сцэнарыст Эфраім Севела, якому ўстаноўлены помнік.

Хацелася б расказаць аб маладым акцёры тэатра і кіно Дзмітрыі Мухіне, каторы паспяхова зняўся ў серыяле «Сляды Апосталаў» і шматлікіх расійскіх серыялах.

Дарэчы, Бабруйск з’яўляецца папулярнай пляцоўкай для з’ёмак кінафільмаў, пачынаючы з 70-ых гадоў ХХ-га стагоддзя: « Шлюбная ноч », «Я родам з дзяцінства », « Легенда №17», « Паляванне на гауляйтэра », « Сляды Апосталаў» і другія.

Між іншым, мой горад знакаміты сваімі музыкантамі. Сярод іх хацелася б вылучыць выпускнікоў маёй школы: Аляксандра Умана, вядомага гітарыста, кампазітара, аднаго з заснавальнікаў групы «Бi-2» і Руслана Аляхно, эстраднага спевака, музыканта, пераможцу шматлікіх музычных конкурсаў, арганізатара разнастайных сацыяльных праектаў.

Мае вядомыя землякі – узорныя лісткі на дрэве Беларусі, галінкамі каторага з’яўляемся мы з вамі. А гэта значыць, што ўсе разам мы захоўваем багацце нашага краю, праслаўляем Радзіму і займаем «свой пачэсны пасад між народамі».

На здымках: Рыгор Булацкі

Марына КОТАВА

 

 

 

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Печать
Вам также могут понравиться

НАПИСАТЬ КОММЕНТАРИЙ

avatar
  Subscribe  
Уведомлять меня о
HTML Snippets Powered By : XYZScripts.com

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: